Ушачские охотники застрелили волка недалеко от Матырино

Общество

Ушацкія паляўнічыя на мінулым тыдні застрэлілі аднаго ваўка. Непадалёк ад Матырына па слядах была выяўлена зграя з пяці асобін. Драпежнікі эмігрыравалі на Ушаччыну з Полацкага раёна, дзе на іх арганізоўвалі аблаву мясцовыя паляўнічыя. Здабываюць ваўкоў пасля вялікай падрыхтоўчай работы звычайна аблавай, але на гэты раз палявалі загонам групай больш 10 чалавек. Трапны выстрал зрабіў прафесіянал са стажам, дырэктар раённай арганізацыі БТПР Міхаіл Іванавіч Падворны, на рахунку якога ўжо некалькі дзясяткаў здабытых ваўкоў. Астатнім драпежнікам зграі ўдалося выйсці з пад абстрэлу і хутчэй за ўсё яны накіраваліся ў суседні раён.

Ваўкі перыядычна з’яўляюцца ў розных кропках раёна, а таму работу па іх выяўленні ўшацкія паляўнічыя вядуць на працягу ўсяго года. Пуцёўкі на здабычу гэтага ляснога насельніка выдаюцца бясплатна, паколькі воўк з’яўляецца непажаданым відам.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *