В Ушачском районе восстанавливается популяция высокородного оленя

Экология

Гэты здымак высакародных аленяў удалося зрабіць нядаўна Міхаілу Аляксандравічу Шуку на ўскрайку ляснога масіву ў нашым раёне. Як нам расказаў дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў Міхаіл Іванавіч Падворны, зараз на тэрыторыі Ушаччыны налічваецца каля 200 асобін гэтай жывёліны. Гэта як “карэнныя жыхары”, так і тыя, што былі завезены ў раён у канцы 2015-га з Літвы. Зрэшты, апошнія ўжо далі не адно патомства. Кожны зімовы сезон ушацкія паляўнічыя падкормліваюць аленяў, для гэтых мэт у розных месцах абсталяваны спецыяльныя пляцоўкі. Так, напрыклад, гэтай зімой алені з’елі каля трох тон зерня і паўтары тоны солі. Цяперашняя колькасць жывёлін ўжо блізкая да аптымальнай для нашага раёна, а за апошні паляўнічы сезон было здабыта два алені.
На думку вучоных Акадэміі навук, Ушацкі раён адзін з самых спрыяльных па сваёй прыродзе, структуры лясоў для пражывання і паспяховага размнажэння еўрапейскага высакароднага аленя. У цэлым жа мерапрыемствы па аднаўленні папуляцыі аленя высакароднага ў лясах Беларусі БТПР актыўна праводзіць з 2014 года. За гэты перыяд у паляўнічыя ўгоддзі краіны заселена каля тысячы асобін.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *