Весенний запрет на ловлю рыбы на водоёмах Витебщины будет действовать с 10 апреля по 8 июня

Экология

Вясенняя забарона на лоўлю рыбы ў вадаёмах Віцебскай вобласці ўводзіцца сёлета на перыяд з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Па інфармацыі Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, выключэнне складае аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адзінарным, двайным ці трайным кручком. Рыбачыць такімі спосабамі дазваляецца ў светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду). Таксама інспекцыя нагадвае, што з 9 сакавіка па 25 красавіка щ нашай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю шчупака звычайнага, а з 15 красавіка па 30 мая нельга будзе лавіць судака – пры здабычы гэтых відаў рыб вы абавязаны іх адпусціць. Пры незаконнай лоўлі ў перыяд забароны, урон навакольнаму асяроддзю спаганяецца ў трайным памеры па кожнай асобіне рыбы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *