За одну ночь огонь повредил дома и хозпостройки в Лозовке и Матырино

Cлужба-101

Два пажары за адну ноч адбыліся ў раёне з 24 на 25 мая, абодва выпадкі зарэгістраваны на тэрыторыі Ушацкага сельсавета. Так, у Лазоўцы загарэўся жылы дом, у якім на той момант знаходзіліся тры чалавекі. На шчасце, ад трэску агню яны своечасова прачнуліся і змаглі самі выйсці з жылля, якое разам з маёмасцю моцна пашкоджана і непрыгодна для пражывання. Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі на ўводзе ў дом.
Менш чым праз гадзіну выратавальнікам паступіў сігнал аб здарэнні ў Матырыне, дзе вогненная стыхія разгулялася не на жарт: пажар пачаўся з летняга доміка, дзе якраз адпачывалі два чалавекі, і перакінуўся на надворныя пабудовы і дом. Абышлося без ахвяр і пацярпелых, адна пабудова знішчана агнём, яшчэ дзве і дом моцна пашкоджаны. Прычына начнога пажару пакуль высвятляецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *