КБО увеличивает количество услуг

Общество

За апошнія дні лета аб’ём паслуг, якія выконвае раённы камбінат бытавога абслугоўвання, значна павялічыўся, што ў асноўным звязана з падрыхтоўкай дзяцей да школы. Так, за прайшоўшы тыдзень насельніцтву аказана ў тры разы больш паслуг, чым за папярэдні тыдзень. У мінулую суботу работнікі падраздзяленняў працавалі не па графіку, як звычайна, а ўсім саставам у рэжыме поўнага рабочага будня.

Паступова пашыраецца і пералік паслуг, аказваемых насельніцтву. У бліжэйшы час будзе набыта спецыяльная машына для пашыву трыкатажных вырабаў, а таму ў сярэдзіне верасня ў пераліку паслуг швейнага цэху з’явіцца рамонт трыкатажных вырабаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *