А у вас есть идеи? Стартует 9-й сезон молодёжного проекта «100 идей для Беларуси»

Образование и молодежь

Дзявяты сезон рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” стартуе на Віцебшчыне. Саюз моладзі ўпершыню прэзентаваў праект у 2011 годзе і запрасіў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у конкурсе на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах жыццядзейнасці. За час існавання праекта грамадскае аб’яднанне сабрала мноства цікавых, арыгінальных ідэй. Адны прапаноўвалі выкарыстоўваць сухое лісце як крыніцу цеплавой энергіі, другія выносілі свае задумы па ўдасканаленні сацыяльнай сферы, барацьбе з алкагалізмам. Сярод цікавых ідэй змяншэнне з шумавога забруджвання, рашэнне праблемы накаплення пластыкавага смецця. У новым сезоне да ўдзелу ў праекце запрашаюцца не толькі людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, але і маладыя навукоўцы да 35 гадоў. Работы на конкурс прымаюцца па 10 напрамках у дзвюх катэгорыях: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнты, курсанты, працуючая моладзь, маладыя навукоўцы. Заяўку на ўдзел у конкурсе можна пакінуць на сайце праекта 100ideas.by або звярнуўшыся ў раённы камітэт саюза моладзі, дзе вам адкажуць і на ўсе пытанні па тэме. Ацэньваць ідэі наватараў будзе экспертны савет, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў, інвестары. Самыя лепшыя праекты атрымаюць магчымасць быць рэалізаванымі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *