Ушаччина присоединилась к республиканской акции «Молодёжь за безопасность»

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

У Беларусі па ініцыятыве Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з 23 верасня па 15 кастрычніка праходзіць рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”. Прысвечана яна ўтварэнню ў краіне маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, якой сёлета споўнілася 18 гадоў.

Ветэраны вайны, адзінокія і адзінокапражываючыя пажылыя людзі, інваліды, а таксама сем’і, дзе выхоўваецца трое і больш дзяцей, заўсёды пад увагай работнікаў МНС. Адным з этапаў акцыі з’яўляецца дапамога менавіта такім катэгорыям грамадзян. Завітаўшы да Ніны Чарняўскай з гарпасёлка і Ніны Емяльянавай з аграгарадка Арэхаўна, юныя выратавальнікі-пажарныя, актывісты БРСМ сумесна з супрацоўнікамі райаддзела МНС аказалі пасільную дапамогу: убіралі тэрыторыю каля дома, насілі ваду. Пенсіянеры шчыра дзякавалі і адзначалі, што для  іх вельмі важныя клопат і ўвага маладога пакалення.

У дамах мнагадзетных сямей вяліся размовы аб выкананні правіл пажарнай бяспекі, дарослым і дзецям уручаны кнігі і памяткі па названай тэме.

На другім этапе акцыі запланавана яшчэ шмат мерапрыемстваў – пазнавальных віктарын, гульняў, конкурсаў у школах раёна, ва ўстановах культуры і месцах масавага прабывання людзей, дзе гаворка пойдзе аб тым, як зрабіць жыццё цікавым і бяспечным.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *