Заместитель начальника Ушачского РОЧС Дмитрий Лёля награждён медалью «За безупречную службу» 3 степени

Cлужба-101

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём “За бездакорную службу” трэцяй ступені адзначаны намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнік унутранай службы Дзмітрый Канстанцінавіч Лёля, які прысвяціў службе больш двух дзясяткаў гадоў. Напярэдадні Новага года дзяржаўную ўзнагароду ва ўрачыстай абстаноўцы ў Віцебскім абласным упраўленні МНС ён атрымаў з рук міністра па надзвычайных сітуацыях У.А.Вашчанкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *