Выездной президиум райсовета посвящался вопросу пожарной безопасности

Cлужба-101 Саветы і жыццё

Раённы Савет дэпутатаў імкнецца актывізаваць сваю дзейнасць, у тым ліку і шляхам укаранення больш эфектыўных форм работы. Адна з іх – выязны прэзідыум. На сённяшні дзень яна падаецца больш дзейснай, бо дазваляе дэталёва, на месцах разглядаць пэўныя пытанні.
У пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў удзельнічалі таксама старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі абласнога і раённага аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Глыбачэнскі сельскі Савет быў абраны для правядзення мерапрыемства невыпадкова. Асноўнае пытанне парадку дня прысвячалася стану пажарнай бяспекі на тэрыторыі Глыбачэнскага сельсавета, а менавіта тут гэтая работа вядзецца на належным узроўні. 

І вялікая заслуга ў гэтым старшыні мясцовага сельвыканкама Людмілы Валянцінаўны Храмцовай. Яе даклад аб арганізацыі работы па пажарнай бяспецы ўсіх суб’ектаў прафілактыкі быў грунтоўным і падрабязным. На тэрыторыі сельсавета працуе наглядальная камісія, хаця і не ў поўную сілу: цяжка прымусіць работнікаў у вольны час абыходзіць дамы. Створана пазаштатнае пажарнае фарміраванне. За кожным інспектарам замацаваны пэўныя вёскі, падчас наведвання іх жыхароў вядзецца тлумачальная работа, органы МНС інфармуюцца аб парушэннях пажарнай бяспекі. Існуе сістэма заахвочвання пазаштатных інспектараў. Людміла Валянцінаўна прадэманстравала членам прэзідыума і сваім калегам з іншых сельскіх Саветаў, як патрэбна весці дакументацыю.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Станько азнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў у раёне, прааналізаваў іх прычыны. Дарэчы, аб надзённасці разглядаемага на прэзідыуме пытання красамоўна сведчыць факт, што якраз у дзень яго правядзення ў раёне адбыўся чарговы пажар, на якім толькі цудам абышлося без ахвяр.
Прынцыповым і карысным было выступленне галоўнага спецыяліста абласнога ўпраўлення МНС А.І.Сычова. У ім падкрэслівалася, што асноўная мэта – прымусіць працаваць усе суб’екты прафілактыкі: РАУС, райгаз, энерганагляд, органы сацыяльнай абароны, дзяржстраха. Работнікі дзіцячых устаноў, якія кантралююць умовы пражывання дзяцей, таксама павінны адначасова прыглядацца да стану печаў, электрапрыбораў, наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і інфармаваць органы МНС аб парушэннях. З-за нашай няўважлівасці іншы раз у агні гінуць дзеці. Прыклад таму – жахлівы выпадак у Талачынскім раёне.
Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская расказала аб сумесных рэйдах, якія пастаянна праводзяцца ў раёне, зазначыла, што для плённай работы не хапае інструментаў уздзеяння на несвядомых грамадзян.
Па пытанні пажарнай бяспекі быў прыняты праект пастановы, які агучыла старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В. Пашковіч. Алена Васільеўна, дарэчы, прапанавала па выніках дыскусіі ўключыць у праект пастановы пункт, які абавяжа ўвесці ў асартымент аўтакрам батарэйкі да аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, набыць якія вяскоўцам зараз не вельмі проста. 
Потым прысутным была прапанавана практычная частка мерапрыемства. Наведалі хату мясцовага жыхара А.Мядзюшкі, дзе зацікаўленыя асобы прадэманстравалі, як трэба праводзіць праверку супрацьпажарнага стану домаўладання. Затым удзельнікі мерапрыемства накіраваліся на пажарны аварыйна-выратавальны пост №12, які размешчаны ў Глыбачцы, азнаёміліся з яго дзейнасцю і тэхнічным абсталяваннем. Першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС С.П.Шэвяка і А.І.Станько выступілі перад прысутнымі, адказалі на пытанні.
На выязным прэзідыуме быў абмеркаваны шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці, падведзены вынікі выканання бюджэтаў пярвічнага ўзроўню за першае паўгоддзе бягучага года, а таксама прааналізаваны справаздачы дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў перад выбаршчыкамі ў чэрвені 2011 года і прыняты адпаведны пратакол даручэнняў.
Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *