В огне погиб человек

Cлужба-101

26 лютага ў раёне адбыўся яшчэ адзін пажар, які забраў чалавечае жыццё. Паведамленне аб пажары ў памяшканні вартаўніка на жывёлагадоўчай ферме ў вёсцы Сарочына паступіла ў аддзел па надзвычайных сітуацыях раніцай. Да месца адразу былі накіраваны тры падраздзяленні – пажарна-аварыйнай выратавальнай часці Ушацкага аддзела па надзвычайных сітуацыях і пажарна-аварыйных выратавальных пастоў Глыбачкі і Двор Пліна. Па прыбыцці першага падраздзялення да месца пажару назіралася гарэнне ўнутры жывёлагадоўчай фермы, а ў ходзе тушэння ў старожцы быў знойдзены труп вартаўніка фермы 1956 года нараджэння.

У выніку пажару агнём пашкоджана памяшканне старожкі, выратавана 110 галоў жывёлы. Работа на ферме пасля здарэння не спынялася. Прычына пажару вызначаецца.

С.АВАДНЁЎ, інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *