Ушачские выпускники поступают в любые вузы страны

Общество

Жыццё не стаіць на месцы. Рана ці позна, кожны чалавек у гэтым упэўніцца. Здаецца, яшчэ ўчора старшакласнікі сядзелі за школьнымі партамі, а сёння яны ўжо студэнты навучальных устаноў рэспублікі, стаяць на пачатку даросласці…
У гэтым годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паступіў 61 выпускнік школ раёна, што складае 37,7% ад агульнай колькасці паступаўшых (паказчык мінулага года – 32,7%). Трэба адзначыць, што 39% з іх – выпускнікі сельскіх школ. На дзённую бюджэтную форму навучання паступіла 42 чалавекі, на дзённую платную – 18, на завочную платную – адзін. Абралі ўстановы адукацыі дзяржаўнай формы ўласнасці 58 выпускнікоў, недзяржаўнай – 3. Па-ранейшаму, запатрабаванымі застаюцца спецыяльнасці тэхнічнага профілю – іх абралі 22 выпускнікі школ (36%): 11 юнакоў і столькі ж дзяўчат. На педагагічныя спецыяльнасці паступіла ў гэтым годзе 14 былых школьнікаў (23%), на медыцынскія і юрыдычныя – па 5 (па 8,2%), на сельскагаспадарчыя – 4 (6,6%), эканамічныя – 6 (9,8%), іншыя – 5 (8,2%).

Сёлета сталі студэнтамі сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў дзяржаўнай формы ўласнасці 47 падлеткаў (29%), з іх на дзённую бюджэтную форму паступіла 34 выпускнікі, на дзённую платную – 12, на завочную бюджэтную – 1. Абрала сельскагаспадарчыя спецыяльнасці 18 чалавек (38,3%), тэхнічныя – 14 (29,8%), медыцынскія – 7 (14,9%), эканамічныя – 3 (6,4%), педагагічныя і юрыдычныя – па 1 (па 2,1%), іншыя – 3 (6,4%).

Выпускнікі пакідаюць сцены школ нашага раёна, становяцца студэнтамі. Не можа не радаваць той факт, што колькасць паступаючых у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы з кожным годам узрастае. Але якая б ні была статыстыка, задавальняе ўжо тое, што маладыя людзі дасягаюць пастаўленых мэт, адкрываюць дзверы ў незвычайны свет навукі.

С.АЎДОШКА,
галоўны спецыяліст

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *