Окружные комиссии завершили регистрацию кандидатов в депутаты

Общество

Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Распачынаецца перадвыбарная агітацыя. Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях і гораду Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале “Беларусь 3”, па Мінскай вобласці – на СТВ.

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты пачнуцца па тэлебачанні і радыё з 21 кастрычніка і будуць праходзіць па працоўных днях па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю мінутамі. Выходзіць у тэлеэфір яны будуць пасля 19.00, радыёвыступленні можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Даты і парадак правядзення дэбатаў вызначаць тэлерадыёкампаніі.

Перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месца ў парламенце могуць апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет (“Звязда”, “Рэспубліка”), або ў абласной, або ў раённых ці гарадскіх газетах, што выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней 27 кастрычніка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *