Зазеленеют туи, расцветут гортензии. Центр горпосёлка преображается на глазах

Благоустройство Год малой родины

Літаральна на вачах пераўтвараецца месца адпачынку ля цэнтральнага скрыжавання ў гарпасёлку. Ужо на наступны дзень пасля таго, як былі зрэзаны аджыўшыя свой век вербы, ля лавачак і фантана з’явіліся маладзенькія туі. У надзвычай хуткія тэрміны работнікі камунгаса выкарчавалі пні і выраўнялі ўчасткі. “Марудзіць няма калі, бо зараз – самы спрыяльны час для высадкі дрэў і кустоў”, – адзначае вопытны спецыяліст- азеляніцель Святлана Васільеўна Ісаева.

Спаўна ацаніць новае аблічча міні-сквера ўшачане змогуць толькі вясной, калі кампазіцыю з 45 туй і 15 дэкаратыўных клёнаў дапоўняць кусты прыгожага пузыраплодніку і кветнікі з пухнатымі гартэнзіямі. Але ўжо зараз пераважная большасць ушачан адзначае, што наш цэнтр папрыгажэў. “Як тут стала светла і прасторна! І свежыя фарбы адрамантаванага дома цяпер бачны, а ў кватэры ніжніх паверхаў будзе пранікаць сонца, – разважала Валянціна Падвойская. Спыніўся, каб выказаць сваё меркаванне, Уладзімір Скрабатун: “Думаю, што клёны і туі створаць выдатнае спалучэнне і тут будзе вельмі прыгожа!”. Дрэвы, як і людзі, з гадамі вычэрпваюць свой часавы рэсурс, а таму гарадскія ландшафты перыядычна неабходна абнаўляць. Вядома ж, некаторым жыхарам райцэнтра шкада развітвацца са звыклай воку панарамай, але, па словах раённых эколагаў, ніводнага наракання з гэтай нагоды ў інспекцыю не паступіла.

Прынамсі, пасадка новых дрэў ва Ушачах якраз супала з правядзеннем экалагічнай акцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя “Добраўпарадкуем малую радзіму”. Кампанія пачалася летась і з’яўляецца складнікам Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы. Сутнасць акцыі ў тым, што свой уклад у добраўпарадкаванне раёна, двара ці бліжэйшага сквера можа ўнесці кожны жадаючы: для гэтага варта, напрыклад, пасадзіць ля дома ці ў наваколлі маладое дрэўца. Гэта нескладана, затое праз гады вынік вашай працы будзе грэць душу і сведчыць пра любоў і пашану да родных мясцін.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Зазеленеют туи, расцветут гортензии. Центр горпосёлка преображается на глазах

  1. Озеленение, конечно, вещь хорошая. И вербы, поросшие грибами, вне всякого сомнения, снести было необходимо. А вот насчёт «декоративных» клёнов я как-то не уверен. Кто-нибудь читал, что написано на бирках, прикреплённых к тем клёнам? А написано там (правда, по польски), что это КЛЁН ЯСЕНЕЛИСТНЫЙ. Кому не лень, загляните в Википедию, — это чрезвычайно агрессивный и живучий древесный сорняк, его называют «клён-убийца». Он знаменит тем, что вытесняет все местные виды растений, что пока не существует средств борьбы с ним, что в России он дошёл даже до Верхоянска и Якутска, где зимние температуры доходят до минус 60. Дорогие ушачане, нам что, мало брщевика, мало канадского золотарника, мало «американки»? Мы хотим оставить своим внукам ещё и это экологическое бедствие, этот так называемый «декоративный клён»?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *