Режим работы участковых избирательных комиссий

Общество

РЭЖЫМ РАБОТЫ ЎЧАСТКОВЫХ
ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ

Участковыя выбарчыя камісіі ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пачалі сваю дзейнасць з дня правядзення першых пасяджэнняў, якія прайшлі 1-3 кастрычніка. Да 31 кастрычніка ўключна рэжым іх работы не ўстанаўліваўся, члены камісій займаліся афармленнем участкаў для галасавання, удакладненнем спісаў выбаршчыкаў.

З 1 лістапада ў мэтах азнаямлення грамадзян са спісамі выбаршчыкаў устаноўлены наступны час работы ўчастковых выбарчых камісій: 1, 4-6 і 11 лістапада ў г.п.Ушачы яны будуць адчынены з 17 да 19 гадзін, у сельскай мясцовасці – з 16 да 18. Па суботах, 2 і 9 лістапада, і гарпасялковыя, і камісіі ў сельскіх населеных пунктах будуць працаваць з 12 да 14 гадзін.

У перыяд датэрміновага галасавання з 12 па 16 лістапада ўстаноўлены адзіны рэжым работы для ўсіх участковых камісій – з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.

У асноўны дзень выбараў, 17 лістапада, участковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *