На планёрке у председателя Ушачского райисполкома

Общество

Вытворчую нараду старшыня райвыканкама пачаў з акрэслення прыярытэтных напрамкаў работ на бліжэйшы час. Павялічана заданне па сяўбе азімых, раёну за дзень трэба засяваць 400 гектараў, таму неабходна актывізаваць работы. Таксама тэрмінова трэба завяршаць уборку палёў ад саломы і нарыхтоўку льнотрасты. Дзякуючы актыўнаму прыцягненню людзей з прадпрыемстваў раёна і горада Полацка, а таксама тэхнікі, работы на льняных палетках засталося на некалькі дзён. Назваў старшыня райвыканкама і арганізацыі, якія не прымалі ўдзел, ці выдзялялі людзей не ў той колькасці, якая павінна была быць па графіку.

Разглядаліся таксама пытанні завяршэння чарговай станцыі абезжалезвання, будаўніцтва аграгарадка Глыбачка, кацельні ў Кублічах. Узнікла ў апошні час у паліўзбыце невялікая чарга на дастаўку дроў. Паколькі тэхніка лясгаса задзейнічана на работах у другім раёне, а таксама на тэрміновых сельскагаспадарчых работах, завоз дроў у паліўзбыт пачнецца пасля завяршэння ўборкі льну. Усе заяўкі насельніцтва будуць задаволены.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *