Вести из сельских советов Ушаччины

Общество

Праз аўкцыёны

Штогод сельвыканкамамі праводзяцца аўкцыёны па продажы зямельных участкаў, на якіх будуюцца дачнікі. Летась было зароблена 14,7 тысячы рублёў, а шэсць грамадзян займелі маляўнічыя куточкі. Як правіла, попытам карыстаюцца вёскі, размешчаныя на берагах азёр, напрыклад, Гара Сарочынскага і Горы Вяркудскага, Замошша Вялікадолецкага. Сёлета за 3 тысячы рублёў ужо прададзены ўчастак у вёсцы Рыбакі Кубліцкага сельсавета.

А пчолкі раяцца

Перапіс жывёлы, які днямі завяршылі ў Вялікадолецкім сельвыканкаме, паказаў змяншэнне як агульнай колькасці хатняй жывёлы, так і практычна па ўсіх відах. Засталося толькі 26 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 23 – каровы. Хоць буронак стала на адну больш, аднак колькасць людзей, якія самі забяспечваюць сябе малаком, зменшылася, толькі ў дзвюх сем’ях іх сталі трымаць больш. На тэрыторыі сельсавета гадуецца 16 коней, 48 коз, 125 свіней, што нязначна меней, чым у 2019-м. А вось птушкі паменела больш чым на сотню – зараз 1919. Павялічылася, праўда, толькі на пяць вулляў, колькасць пчоласямей.

Замена калонак і труб

Праблемным пытаннем у папярэднія гады заставалася водазабеспячэнне ва Угрынках Ушацкага сельсавета. Скаргі паступалі з розных вуліц працяглай вёскі, паколькі часта ламаліся калонкі і не вытрымлівалі напору старыя трубы. Зараз вядуцца работы па замене абсталявання, імі займаюцца работнікі былога ПМС, што ўвайшло ў склад “Маяка-Ушацкага”. Менавіта ад воданапорнай вежы гэтага прадпрыемства і падаецца вада ў населены пункт.

“Плінскія вянкі” ў Кублічах

Кропка продажу рытуальных рэчаў з’явіцца хутка ў аграгарадку Кублічы. Старшыня сельвыканкама дамовілася з заснавальніцай фірмы “Плінскія вянкі” аб пастаўцы кветак, вянкоў, іншых прылад у былое памяшканне сельвыканкама. Апошні такім чынам заробіць на арэндзе, а галоўнае, жыхарам акругі не давядзецца ехаць за гэтым таварам ва Ушачы. Працаваць кропка будзе па заяўным прынцыпе – адчыняцца пасля тэлефанавання патэнцыйных пакупнікоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *