В феврале на Ушаччине зарегистрировано рождение всего пяти малышей

Демография

Папаўненне лютага

Па інфармацыі аддзела загса Ушацкага райвыканкама, у апошні зімні месяц у раёне зарэгістравана нараджэнне 5 малышоў: 3 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак. Віншаванні з нагоды папаўнення ў сем’ях прымалі бацькі першынца Вікторыі Васілеўскай, другіх дзетак – Цімафея Лаюшкі і Аліны Мяжуй, трэціх – Дзмітрыя Коцура і Цімафея Марозава.

Узаконілі адносіны

У лютым органамі загса Ушаччыны зарэгістравана 9 шлюбаў. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Арцёма Ладыгіна і Кацярыны Князевай, Дзмітрыя Міхейкі і Юліі Федарэнкі, Аляксея Харэвіча і Анастасіі Жаўранак, Андрэя Шчыглінскага і Алены Лышко.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *