Про отпуск, перевод и компенсацию. В Ушачах прошёл очередной профсоюзный приём граждан

Актуально

З 2015 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі практыкуе такую форму работы, як прававыя прыёмы грамадзян – у апошні чацвер месяца жадаючыя могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях сферы працоўных праваадносін. На мінулым тыдні чарговы прыём ва Ушачах правёў прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Аляксандравіч Мандрык.

Так, напрыклад, малады спецыяліст цікавіўся, ці можа ён пайсці ў водпуск, адпрацаваўшы толькі чатыры месяцы. Гэта пытанне рэгламентуецца нормамі Працоўнага кодэкса (частка 1 артыкула 166) – за першы працоўны год водпуск прадастаўляецца не раней, чым праз шэсць месяцаў работы ў наймальніка, за выключэннем падстаў, прадугледжаных у артыкуле. Напрыклад, жанчынам перад адпачынкам па цяжарнасці і родах і пасля яго. За наступныя працоўныя гады малады спецыяліст ідзе ў водпуск згодна з зацверджаным графікам адпачынкаў.

Другі зварот таксама паступіў ад маладога работніка з просьбай растлумачыць умовы і парадак пераводу на іншую пасаду ў межах адной арганізацыі. Згодна Палажэння аб размеркаванні, забараняецца перавод маладых спецыялістаў на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй, да заканчэння тэрміну працы па размеркаванні. Адзіным крытэрыем правамернасці пераводу маладога спецыяліста будзе адпаведнасць даручанай справы кваліфікацыі, якую такі спецыяліст атрымаў па заканчэнні ўстановы адукацыі. Абавязковая ўмова пры гэтым – згода работніка на перавод. Малады спецыяліст без яго згоды можа быць часова пераведзены на іншую работу толькі ў выпадку вытворчай неабходнасці ці прастою (арт. 33,34 Працоўнага кодэкса).

Яшчэ аднаго грамадзяніна цікавіла, хто выплачвае кампенсацыю за нявыкарыстаны працоўны водпуск пры часовым пераводзе, у прыватнасці, калі работніка накіроўваюць на сезон працаваць у сельгаспрадпрыемства. У такім выпадку выплату ажыццяўляе не прымаючы бок, як гэта было раней, а пастаянны наймальнік.

Акрамя такой формы працы, як прававыя прыёмы, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пастаянна праводзіць юрыдычныя кансультацыі грамадзян. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы або электронны зварот. На інтэрнэт-партале ФПБ працуе сэрвіс, на якім указаны кантакты прафсаюзных юрыстаў па ўсіх рэгіёнах і галінах. Для звароту дастаткова пазначыць свой рэгіён і сферу дзейнасці, а праграма прапануе карыстальніку прававых інспектараў, якія змогуць найбольш эфектыўна яму дапамагчы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *