После реконструкции в сквер г.п.Ушачи вернулась скульптура солдата

Общество

У сквер г.п.Ушачы вярнулася скульптура салдата. Пастамент пуставаў усяго два месяцы. За гэты час спецыялісты сталічнага прыватнага прадпрыемства “Белстартбуд” правялі капітальны рамонт кампазіцыі, якая з’яўляецца гісторыка­-культурнай каштоўнасцю.

– Рэстаўрацыяй і ўзвядзеннем новых помнікаў займаемся па ўсёй Беларусі, – расказаў дырэктар фірмы Юрый Міхайлавіч Курдзюкоў, прыбыўшы ў панядзелак, 4 мая, у райцэнтр для ўстаноўкі скульптуры. – Трапляюць яны да нас у розным стане. Ваш, напрыклад, даўно чакаў рукі спецыялістаў. Ужо падчас дэмантажу ён пачаў развальвацца. Кіраўніцтву раёна мы абяцалі справіцца да Дня Перамогі – і слова сваё стрымалі, хаця работа гэта карпатлівая і ручная, бо цалкам захоўваем першапачатковае аблічча аб’екта, усе дэкаратыўныя, мастацкія элементы.

Зараз, пасля “апранання” скульптуры ў метал, апрацоўкі спецыяльным хімічным саставам стаяць яна будзе мінімум паўстагоддзя – такую гарантыю даюць на прадпрыемстве. Пра ўмацаванне ж пастамента паклапаціліся ўшацкія камунальнікі, якія да Дня Перамогі правядуць тут і пэўныя касметычныя работы.

Значнае пераўвасабленне чакала з сакавіка па май і скульптуру салдата на тэрыторыі брацкіх могілак у вёсцы Антунова – у панядзелак яна таксама вярнулася на сваю “радзіму”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “После реконструкции в сквер г.п.Ушачи вернулась скульптура солдата

  1. День Победы — это великий праздник для нашего народа, а сделали возможным праздновать такой праздник наши герои-ветераны, которые на алтарь победы положили годы своей жизни, здоровье, много сил, терпения и отваги. Спасибо ВАМ за это!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *