От роз до новогодних ёлок в кадках. В питомнике Ушачского лесхоза выращивают декоративные растения не только для своих территорий, а и для реализации населению

Калейдоскоп

Тэрыторыя пітомніка Ушацкага лясгаса, бясспрэчна, дагледжаная і акуратная, а сёлета яшчэ больш папрыгажэла – лесаводы нямала папрацавалі над яе добраўпарадкаваннем. Тут разбілі новыя клумбы і палісаднікі, аздобіўшы іх камянямі і мініяцюрнай агароджай. Выдатна ўпісалася ў “інтэр’ер” новая вялікая альтанка. Каля цяпліц і адміністрацыйнага будынка высаджаны туі. Зрэшты, вырошчваюць іх у цяпліцах пітомніка ўжо не першы год не толькі для сваіх мэт, а і для рэалізацыі насельніцтву. Як нам паведамілі ў лясгасе, набыць дэкаратыўныя расліны можна, завітаўшы ў пітомнік у рабочыя дні з 8 да 17 гадзін. Выбар тых жа туй даволі шырокі – пірамідальныя, шаравідныя, залацістыя. Прапануюць ушачанам і мноства іншых раслін – ціс ягадны, самшыт, лапчатку белую і жоўтую, дзёран абрамлены, спірэю, розныя віды ядлоўцу, фарзіцыю, барбарыс, ружы паркавыя і многае іншае.

– Ужо зараз у нашым пітомніку можна купіць нават… навагоднюю елку ў кадцы і вырошчваць яе да свята! Сапраўды, многія ўшачане прывыклі бачыць нашу прадукцыю толькі падчас кірмашоў, але на такіх мерапрыемствах, зразумела, можам прадставіць толькі частку таго, што вырошчваем. А некаторыя нават і не ведаюць, што купіць можна непасрэдна ў пітомніку і не трэба накіроўвацца ў горад. Так што будзем рады, калі нашы расліны ўпрыгожаць участкі землякоў, – расказвае інжынер па лесааднаўленні Ушацкага лясгаса К.В.Ардынская.

У гэтым сезоне ўпершыню ў пітомніку вырошчвалі расаду адналетніх кветак – петуній, сальвій, аксамітак – для добраўпарадкавання сваёй тэрыторый і ўсіх лясніцтваў. А ў наступным годзе лесаводы плануюць ужо вырошчваць расаду і для рэалізацыі насельніцтву і арганізацыям.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *