За любимым занятием… и с прибылью. Ушачанкам с приусадебными участками в сельской местности предлагают принять участие в благотворительном проекте

Калейдоскоп

Беларускі дзіцячы фонд сумесна з аблвыканкамам запускае сацыяльны дабрачынны праект “Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу, прадукцыйнаму выкарыстанню зямельных участкаў для атрымання дадатковага даходу для сям’і, адкрыцця малога бізнесу і ўключэнню ў працэс самазанятасці”. Наш раён па яго рэалізацыі, якая працягнецца з верасня бягучага года па лістапад 2021-га, трапіў у лік базавых.

Да бясплатнага ўдзелу ў праекце запрашаюцца ініцыятыўныя, працаздольныя жыхаркі Ушаччыны, якія маюць у сельскай мясцовасці прысядзібныя ўчасткі, гатовы вучыцца аграбізнесу, прымяняць гэтыя веды на практыцы, атрымліваючы за гэта грошы. Жанчыны прымуць удзел у навучальных семінарах, трэнінгах з бізнесменамі, аграномамі, экспертамі аграбізнесу, пазнаёмяцца з перадавым вопытам у адзначанай сферы. Практычная частка праекта прадугледжвае закупку высокаякаснага насення, арганічных угнаенняў, укрыўнога матэрыялу, цяпліц, дапамогу ў рэалізацыі вырашчанай прадукцыі.

Пакінуць заяўку на ўдзел можна па нумарах 5-00-48, 5-03-75.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *