Уборочная — горячая пора не только для аграриев, но и для сотрудников ГАИ

Профилактика и безопасность

У перыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў мэтах забеспячэння дарожнай бяспекі штодзённа праводзяць прафілактычныя рэйды, сочаць, каб механізатары не парушалі Правілы дарожнага руху.

У нашых сельгаспрадпрыемствах правяраецца тэхніка, якая непасрэдна ўдзельнічае ў палявых работах. На ўхіленне выяўленых недахопаў (большасць з іх звязана з адсутнасцю на тэхнічных сродках  адзнакі аб праходжанні дзяржтэхагляду, ажыццяўленнем перад- і паслярэйсавага кантролю вадзіцеляў, механізатараў) кіраўнікам арганізацый выдаюцца прадпісанні.

– Пачынаючы з чэрвеня да адміністрацыйнай адказнасці па арт.18.19 КоАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання) прыцягнута трое работнікаў: двое – з КУСГП “Глыбачаны”, адзін – з ААТ “Агра-Селішча”, – расказвае старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС Аляксандр Іванавіч ЛІСОЎСКІ. – Адказаць за допуск гэтых грамадзян да кіравання сельгастэхнікай давялося і тром пасадным асобам. Дарэчы, для адной з іх (з “Глыбачан”) такая практыка навукай не стала – прадпісанне было праігнаравана, бяспраўнік зноў сеў за руль, а значыць у “скарбонцы” адказнага за выпуск спецыяліста з’явілася чарговае адміністрацыйнае правапарушэнне.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *