2 сентября всех ушачан приглашают на единый День безопасности!

Профилактика и безопасность

З 1 верасня ў Беларусі стартаваў Адзіны дзень бяспекі. На працягу 10 дзён пройдзе мноства прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанні паводзінам ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Рэспубліканская акцыя ў нашым раёне па традыцыі пачынаецца са своеасаблівага свята бяспекі, якое ладзіцца сёння, 2 верасня, на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. Тут будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, раёна газазабеспячэння, райбальніцы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і іншых суб’ектаў прафілактыкі. У праграме таксама і канцэрт. Пачнецца мерапрыемства ў 14 гадзін.

***

У рамках адзінага дня бяспекі структурныя падраздзяленні розных ведамстваў правядуць дні адкрытых дзвярэй. Так, 7 верасня, Ушацкі раён газазабеспячэння запрашае ўсіх жадаючых да сябе. Ушачане змогуць не толькі азнаёміцца з дзейнасцю, вытворчай тэрыторыяй службы, а і атрымаць адказы на ўсе пытанні, звязаныя з газавай гаспадаркай.

УП «Віцебскаблгаз».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *