Курение — одна из вреднейших привычек. Специалисты расказывают, как от нее избавиться

Профилактика и безопасность

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, спажыванне тытуню – адна з самых значных пагроз для здароўя чалавека. Шкодная звычка штогод забірае каля 7 мільёнаў чалавечых жыццяў. Калі не будуць прыняты тэрміновыя меры, да 2030-га гэтая колькасць можа вырасці да 8 мільёнаў.

Кожны год 31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Міністэрства аховы здароўя нашай краіны па традыцыі праводзіць напярэдадні і рэспубліканскую антытытунёвую інфармацыйна-адукацыйную акцыю пад агучанай у загалоўку назвай. У яе рамках сёлета на Ушаччыне пройдзе не адзін дзясятак мерапрыемстваў. На стэндах арганізацый і прадпрыемстваў з’явяцца матэрыялы па пытаннях прафілактыкі, адмовы ад курэння. Кансультацыю на гэту тэму можна атрымаць і непасрэдна ва Ушацкай райбальніцы па нумары 5-03-94.

П.ПУГАЧ, урач псіхіятр-нарколаг Ушацкай ЦРБ.

У дапамогу – настрой… і нікацінавы пластыр

Нават самаму заўзятаму курцу развітацца з такой звычкай рэальна. Парады – ад спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Старанна прааналізуйце свае курыльныя звычкі. Запісвайце кожную цыгарэту, выкураную за суткі. Дайце сабе 2-3 тыдні, каб адказаць на пытанне: калі і чаму берацеся за пачак.

Настройце сябе на поспех: запішыце прычыны, па якіх хацелі б развітацца са звычкай, у тым ліку ўсё добрае, што пасля гэтага павінна адбыцца. Скажам, будзеце лепш адчуваць смак ежы і напояў, знікне ранішні кашаль, зменшыцца схільнасць да рэспіраторных захворванняў.

Назначце дзень, абвядзіце яго ў календары і з яго цалкам адмоўцеся ад курэння. Паспрабуйце ўгаварыць на гэта і ўсіх членаў сям’і, блізкіх сяброў, каб вы маглі падтрымліваць адзін аднаго ў складаны перыяд.

У першыя дні карыстайцеся любымі сродкамі, якія замяняюць вам цыгарэту: жуйце жвачку, круціце ў пальцах аловак, калі рукі цягнуцца да цыгарэты. Дыету адкладзіце да лепшых часоў – ешце, колькі хочаце, але хай гэта будзе здаровая ежа.

Радуйцеся таму, што не курыце. Гэтым вы эканоміце шмат грошай – парадуйце сябе якой-небудзь пакупкай.

Для пераадолення абстынентнага сіндрому карыстайцеся нікаціназамяняльнымі прэпаратамі, якія прадаюцца ў аптэках без рэцэпту. Так, спецыяльны пластыр наляпляецца на цела як звычайны і выдзяляе праз скуру ў арганізм невялікія дазіраваныя порцыі нікаціну. Жвачка дапамагае нават заўзятым курцам, але некаторыя знаходзяць яе смак непрыемным. Насавы інгалятар – адзін з найноўшых нікаціназамяняльнікаў. Карыстацца ім варта, калі не дапамаглі першыя два сродкі.

Памятайце, што людзі, якія не кураць, адчуваюць сябе больш упэўнена, лепш выглядаюць, даўжэй жывуць, захоўваюць эмацыянальную, фізічную актыўнасць і, адпаведна, хутчэй дасягаюць поспеху.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *