В Ушачском районе из-за непотушенной сигареты горели дом и два сарая

Происшествия

Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні стала прычынай пажару, які адбыўся ў нядзелю вечарам у вёсцы Капылоўшчына Кубліцкага сельсавета. У агні аказаўся жылы дом, 63-гадовы гаспадар самастойна пакінуў памяшканне да прыбыцця выратавальнікаў і не пацярпеў. Вогненная стыхія пры гэтым ахапіла і два блізка размешчаныя хлявы. У выніку ва ўсіх трох пабудовах знішчаны дах, пашкоджаны сцены. З пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося ўжо 17 пажараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *