Всю ночь спасатели и милиция искали потерявшегося в ушачских лесах мужчину

Происшествия

За прайшоўшыя выхадныя ў лясах Беларусі згубіліся сем грамадзян, у іх ліку і жыхар Ушацкага раёна. Так, у Глыбачанскім сельсавеце непадалёк ад вёскі Васілевічы ў лесе заблукаў мясцовы жыхар. З 8 гадзін вечара суботы і ўсю ноч супрацоўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў вялі пошукі, якія, на шчасце, раніцай скончыліся паспяхова, мужчына ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы. Выратавальнікі заклікаюць быць уважлівымі і асцярожнымі. Перад адпраўкай у лес вывучыце карту мясцовасці, зарадзіце тэлефон, вазьміце ежу і мінімальны набор лекаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *