В деревне Качаны горел жилой дом, хозяин смог спастись

Происшествия

У ноч з серады на чацвер у вёсцы Качаны Жарскага сельсавета загарэўся адзін з жылых дамоў. Гаспадар у гэты момант спаў, але змог прачнуцца, калі калі вогненная стыхія ўжо моцна разгулялася. Мужчына пакінуў памяшканне праз вакно і не пацярпеў. А вось дом істотна пашкоджаны агнём і непрыгодны для пражывання. Дакладная прычына здарэння высвятляецца, аднак хутчэй за ўсё пажар адбыўся з-за парушэння правіл эксплуатацыі электрасетак і абсталявання або пячнога ацяплення. Дарэчы, з 20 пажараў, якія адбыліся сёлета на Ушаччыне, амаль у палове выпадкаў ачагамі сталі электрапрыборы і печы. Таму, каб падобнай бяды не здарылася ў вашым доме, не перагружайце электрасетку, выключайце з разетак абсталяванне, якім не карыстаецеся, сачыце за станам печаў, не перагравайце іх і не забывайцеся перыядычна чысціць дымаход.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *