В рамках месячника добра активисты Красного Креста помогают инвалидам и пожилым людям

Общество

Месячнік дабрыні праводзіць зараз раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У яго рамках актывісты аб’яднання наведваюць на доме землякоў – найперш пажылых грамадзян, інвалідаў, аказваюць ім пасільную дапамогу.

– Практычна ўсе адрасы, куды мяркуем заехаць, знаёмыя, – кажа старшыня грамадскай арганізацыі, дырэктар ТЦСАН Ушацкага раёна Ірына Анатольеўна Ціханава. – Многія людзі знаходзяцца на абслугоўванні цэнтра, таму нашы спецыялісты прымаюць у мерапрыемствах непасрэдны ўдзел. Па ўзгадненні з першымі вызначаны час візіту і спіс задач, якія неабходна выканаць. Хтосьці папрасіў кусты ў садзе абрэзаць, нехта – у двары прыбраць, вокны ў доме вымыць… Усё гэта нашу каманду не пужае!

Уключылася ў дабрачынную справу і падрастаючае пакаленне. Разам з Чырвоным Крыжам накіраваліся па адрасах прадстаўнікі Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна трэцяга склікання.

– Сёння давялося пазнаёміцца з Нінай Емяльянавай з аграгарадка Арэхаўна і, як кажуць, знутры ўбачыць жыццёвыя будні чалавека з абмежаванымі магчымасцямі, – шчыруючы на падворку інваліда-калясачніка, прызналася старшыня маладзёжнай суполкі, вучаніца Ушацкай школы Паліна Сазонава. – Упэўнілася, як патрэбна дапамога і клопат такім людзям.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *