Первый лёд стал последним. В Ушачском районе на озере Люкташ утонул 36-летний мужчина

Происшествия

У першы тыдзень снежня на азёрах Віцебшчыны загінулі двое рыбакоў – непапраўная і страшная трагедыя прыйшла ў сем’і ў Расонскім і Гарадоцкім раёнах. А днямі трагічная вестка ўстрывожыла і наш раён. У ноч з серады на чацвер чацвёра ўшачан адправіліся на возера Люкташ, што ля вёскі Урбанова. Тонкі лёд не вытрымаў цяжару і двое мужчын праваліліся ў ваду. Адзін з іх змог выбрацца на ледзяное покрыва, а затым пры дапамозе выратавальнікаў – на бераг. А вось мужчыну 1984 года нараджэння не суджана было вярнуцца дадому, ён патануў… Без бацькі засталося трое дзетак.

Ва Ушацкім раёне і ў вобласці ў цэлым у цяперашні час дзейнічае забарона выхаду на лёд. Але нягледзячы на папярэджанні, рэйдавыя мерапрыемствы зацікаўленых службаў, яго правяраюць на трываласць засумаваўшыя аматары зімовай рыбалкі. Памятайце, каб вытрымаць чалавека, таўшчыня лёду павінна складаць не менш за 7 сантыметраў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *