Молодым животноводам Витебщины будут ежемесячно доплачивать тысячу рублей

Общество Сельское хозяйство

У мінулым нумары мы паведамілі пра навіну, якая чакае маладых спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, што працуюць у жывёлагадоўлі ў гаспадарках вобласці з мінулага года і прыедуць у наступныя. Ім на працягу трох гадоў будуць даплачваць да зарплаты па тысячы рублёў. Некаторыя нашы чытачы нават не паверылі і меркавалі, што рэдакцыя памылілася з лічбамі. Не, усё так. Каб ліквідаваць кадравую праблему ў жывёлагадоўлі (на сённяшні момант у агракомплексе вобласці занята 36 тысяч чалавек, з іх 5 тысяч – пенсіянеры, штогод іх колькасць змяншаецца больш чым на тысячу, а маладое папаўненне летась склала толькі 200 чалавек) кіраўніцтва Віцебскай вобласці прыняло рашэнне аб падтрымцы выпускнікоў, пачынаючы з мінулага, 2020 года. Такіх на Ушаччыне зараз толькі двое. Гэта галоўны ветэрынарны ўрач КУСГП “Глыбачаны” Алеся Дзенісёнак і ветэрынарны фельчар ААТ “Маяк-Ушацкі” Наталля Шнітко. Яшчэ чатыры спецыялісты сёлета прыедуць у ААТ “Ільюшынскі”: два ветэрынарныя ўрачы і два заатэхнікі – па адным з Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Лужаснянскага каледжа. Дарэчы, у першым выпускнікі днямі атрымалі дыпломы і апладысментамі сустрэлі навіну пра важкія бонусы, што іх чакаюць. А гэта не толькі грашовая даплата, але і абавязковае выдзяленне службовага жылля ці аплата здымнага, прапісаны рэжым работы і многае іншае. Ну а тыя, каму да заканчэння яшчэ год – імкнуцца павысіць сярэдні бал, каб размеркавацца менавіта ў нашу вобласць. Рашэнне па падтрымцы маладых спецыялістаў прыняты толькі Віцебскім аблвыканкамам, а сродкі, неабходныя на даплату, закладзены ў бюджэт.

Дарэчы

  • На сённяшні дзень у гаспадарках раёна маецца пяць вакансій спецыялістаў жывёлагадоўчага профілю.


1 комментарий по теме “Молодым животноводам Витебщины будут ежемесячно доплачивать тысячу рублей

  1. А зарплаты у них какие в итоге? И другие сотрудники как к этому относятся? А то работаю одинаково, а зарабатывают по разному

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *