VI Всебелорусское народное собрание завершилось

Общество

Галоўная грамадска-палітычная падзея пяцігоддзя – VI Усебеларускі народны сход завяршыўся ў Мінску. Двухдзённы форум сабраў 2700 чалавек з усёй краіны: удзельнікамі мерапрыемства сталі амаль 2400 дэлегатаў і больш за 300 запрошаных.

Галоўныя заявы Усебеларускага народнага сходу былі зроблены ў першы ж дзень форуму – у краіне пачынаюць распрацоўваць новую Канстытуцыю. Выступаючы перад дэлегатамі з чатырохгадзінным зваротам, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб’явіў канкрэтныя тэрміны падрыхтоўкі галоўнага дакумента. “На працягу гэтага года праект Канстытуцыі будзе гатовы і абмеркаваны ўсенародна. А ў пачатку наступнага вынесем пытанне на рэферэндум”, – паведаміў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што форма прэзідэнцкай рэспублікі павінна быць захавана. На яго думку, у бліжэйшую пяцігодку рэспубліка павінна зрабіць стаўку на шматвектарную знешнюю палітыку – наладзіць дыялог з Еўропай. Асноўным эканамічным партнёрам і стратэгічным саюзнікам была і будзе Расія.

Дэлегаты абмеркавалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Галоўная мэта на пяцігодку – забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, стварэнне камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі. Ключавыя прыярытэты пяцігодкі – шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр. Вынікам работы сходу стала рэзалюцыя, якая акрэсліла асноўныя шляхі далейшага развіцця стабільнай сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Па матэрыялах Белта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *