Ваш вопрос — наш ответ. Можно ли получить пенсию по доверенности?

Общество

– Маці знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў бальніцы. Ці магу я атрымаць за яе пенсію?

На пытанне ўшачанкі адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Вікторыя Станіславаўна ГУГІНА:

– Такая магчымасць ёсць. Згодна з арт. 87 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” пенсія можа выплачваца па даверанасці. Калі чалавек атрымлівае ўказаныя сродкі праз паштовае аддзяленне ці паштальёна з дастаўкай на дом, такі дакумент можа быць выдадзены не больш чым на адзін год. Калі ж пенсія налічваецца на банкаўскі рахунак, гэты тэрмін вызначаецца арт. 187 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГК).

Даверанасць на атрыманне пенсіі, дапамогі, ажыццяўленне іншых дзеянняў павінна быць зацверджана натарыяльна ці ў парадку, устаноўленым пунктамі 3 і 4 арт. 186 ГК. У прыватнасці, грамадзяне, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах, шпіталях, іншых арганізацыях аховы здароўя, пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, могуць аформіць даверанасць ва ўказаных арганізацыях, зацвердзіўшы дакумент у галоўнага ўрача, яго намесніка па медыцынскай часці ці дзяжурнага ўрача, кіраўніка (яго намесніка) сацустановы ці мясцовага органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *