Команда Ушачской школы заняла первое место в районном слёте клубов юных спасателей-пожарных

Образование и молодежь

На базе Ушацкай школы ў суботу прайшоў раённы злёт клубаў юных выратавальнікаў-пажарных. Заявіць аб сабе пажадалі каманды Ушацкай, Глыбачанскай і Вялікадолецкай школ. Так, у конкурсе “Агляд строю” самыя дакладныя і зладжаныя дзеянні паказалі вучні Ушацкай школы. Ім жа не аказалася роўных у конкурсе агітбрыгад, а таксама знатакоў, дзе неабходна было даць адказы на 30 пытанняў па бяспецы жыццядзейнасці. Самым падкаваным у гэтым выпрабаванні стаў вучань Ушацкай школы Аляксандр Галяковіч, які набраў 26 правільных адказаў. Відовішчным як заўсёды аказалася баявое разгортванне, дзе паміж камандамі разгарнулася ўпартая барацьба. У выніку прадстаўнікі Глыбачанскай школы вырвалі перамогу ў сапернікаў з розніцай у 5 пяць секунд. У агульным заліку вікторыю святкавала каманда Ушацкай школы, другое месца заняла Глыбачанская, прадстаўнікі Вялікіх Долец сталі трэцімі. Пераможцы ўзнагароджаны смачнымі прызамі і дыпломамі. Нават калі лёс удзельнікаў злёту ў будучым не будзе звязаны з прафесіяй выратавальніка, можна не сумнявацца, што веды, атрыманыя на конкурсе, спатрэбяцца ім у жыцці.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *