За прошедшую неделю в Ушачском районе произошло два пожара

Происшествия

За тыдзень у раёне адбылося 2 пажары. У мінулы панядзелак выратавальнікі выязджалі на тушэнне хлява ў вёсцы Крошына Ушацкага сельсавета. У выніку агнём пашкоджана не толькі надворная пабудова, а і сцяна дома. А ў гэты панядзелак раніцай паступіў выклік з Вялікіх Долец, дзе адбылося ўзгаранне ў адным са складскіх памяшканняў мясцовай гаспадаркі. Пажар быў аператыўна патушаны і абышлося без вялікіх матэрыяльных страт. Прычыны абодвух здарэнняў высвятляюцца.

За прайшоўшы тыдзень не раз на пульт аператыўнага кіравання Ушацкага РАНС паступалі і паведамленні аб узгараннях сухой расліннасці. Таму выратавальнікі настойліва просяць прытрымлівацца мер бяспекі пры навядзенні парадку на тэрыторыях домаўладанняў і населеных пунктаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *