Пользуйтесь средствами индивидуальной мобильности безопасно!

Профилактика и безопасность

3 чэрвеня ў Новалукомлі пенсіянерка 1954 года нараджэння, рухаючыся на электрасамакаце, не выбрала бяспечную дыстанцыю і ўрэзалася ў аўтамабіль. У выніку аварыі грамадзянка атрымала цялесныя пашкоджанні і была накіравана на амбулаторнае лячэнне.

У летні перыяд на дарогах рэзка ўзрастае колькасць самакатаў (у тым ліку электрычных), скейтбордаў, гіраскутараў, сігвеяў і іншых сродкаў індывідуальнай мабільнасці. Вось толькі не ўсе, на жаль, набываючы іх дзецям ці выкарыстоўваючы для язды самастойна, памятаюць пра рэальную небяспеку.

Любы электратранспарт можа развіваць высокую хуткасць, што пры абмежаванай манеўранасці стварае высокую верагоднасць страты кіравання. Настойліва раю карыстальнікам такіх мабільных прылад без патрэбы не выязджаць на праезную частку і не падвяргаць небяспецы жыццё ўласнае і акружаючых. Растлумачце дзецям асноўныя правілы паводзін падчас катання.

М.ГАЎРЫЛЮК, начальнік аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *