Юные футболисты Ушаччины успешно прошли один из этапов соревнований «Кожаный мяч»

Cпорт

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба называюць дарогай у вялікі футбол. Задуманы яны, каб свае таленты маглі паказаць юныя аматары, якія не займаюцца ў спецыялізаваных спартыўных установах, а трэніруюцца ў секцыях, школьных і дваравых камандах.

Стартуюць спаборніцтвы з адборачных этапаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Днямі ва Ушачах прайшлі паядынкі занальнага турніру, дзе наш раён прадставілі дзве каманды фізкультурна-спартыўнага клуба. Дастойна выглядала дружына юнакоў старэйшай узроставай групы 2007-2008 гадоў нараджэння: яны святкавалі перамогу над шумілінцамі, саступілі чашніцкім футбалістам і занялі другое месца. Аднак галоўныя спадзяванні мы звязвалі з камандай сярэдняй групы, дзе гуляюць хлопцы, што нарадзіліся ў 2009-2010 гадах. І яны цалкам спраўдзіліся – усе тры паядынкі ўшачане згулялі феерычна: у вароты аднагодкаў з Чашнік правялі 12 галоў без адказу, сенненцаў разграмілі 10-1, а шумілінцаў перамаглі 4-1. Як і належыць, тон у гульні задаваў капітан Мікіта Бадзякін, на рахунку якога 16 мячоў, а ўвогуле на вышыні аказаліся абсалютна ўсе ігракі каманды.

Такім чынам, наша дружына адабралася на абласны этап спаборніцтваў, які пройдзе 21-23 чэрвеня ў Віцебску. Ужо вядома, што сапернікамі ўшачан будуць каманды з Полацка, Пастаў і Лёзна, якія таксама выйгралі свае занальныя турніры.

Р.ФЯДОСЕНКА,
трэнер па футболе Ушацкага фізкультурна-
спартыўнага клуба.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *