В Ушачах на улице Комсомольской горела баня

Происшествия

У суботу днём на адной з сядзіб па вуліцы Камсамольскай у гарпасёлку загарэлася лазня. Гаспадары былі дома, аднак узгаранне раней заўважылі суседзі, якія і выклікалі выратавальнікаў. Пабудова разам з тэрасай моцна пашкоджана агнём, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Што стала прычынай пажару, зараз высвятляецца. З пачатку года ў раёне адбылося ўжо 14 пажараў, з іх у двух выпадках гарэлі менавіта лазні. Таму выратавальнікі раяць сур’ёзна адносіцца да пытанняў бяспекі – сачыце за станам печы (расколін, трэшчын, выпадзення цэглы дапускаць ніяк нельга) і электраправодкі ў лазнях, не забывайце перыядычна ачышчаць дымаход.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *