ОСВОД напоминает правила безопасности во время пребывания на водоёмах

Профилактика и безопасность

На пачатак мінулага тыдня на вадаёмах рэспублікі выратавана 80 чалавек, у тым ліку 13 непаўналетніх. На жаль, трагічных выпадкаў было больш – 91 (у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га рост адзначаецца ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях), загінула 12 маленькіх беларусаў, трое з якіх – пры купанні.

Берагі рэк і азёр Ушаччыны ўжо поўняцца адпачываючымі, а таму не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы бяспекі падчас знаходжання на вадаёмах. Забараняецца купацца ў непрызначаных для гэтага кропках: кар’ерах, саджалках, месцах знаходжання плацін, дамб, мастоў і шлюзаў. Нагадаю, што месцамі масавага адпачынку ў нашым раёне сёлета прызначаны тры: азёры Вечалле і Чаравэчча, рака Ушача (у раёне вуліцы П.Броўкі). На ўсіх іх праведзена неабходная работа па абследаванні і абсталяванні, а з улікам сезоннага павелічэння інтэнсіўнасці руху да іх максімальна набліжаны нарады Дзяржаўтаінспекцыі.

Нельга распіваць на пляжы спіртныя напоі і заходзіць у ваду ў стане ап’янення. Катэгарычна забараняецца пакідаць ля вадаёмаў дзяцей без нагляду дарослых. Смяротную небяспеку для жыцця ўяўляе плаванне на плытах, дошках, камерах. Падобныя парушэнні не застануцца па-за ўвагай зацікаўленых асоб – у бліжэйшы час будуць арганізаваны рэйды па водных аб’ектах Ушаччыны з удзелам таварыства выратавання на водах, супрацоўнікаў райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага
таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *