Весело и полезно проводят последний месяц каникул дети в оздоровительном лагере «Радуга талантов»

Образование и молодежь

На календары – апошні месяц летніх канікул, а ў скарбонцы спраў ушацкіх школьнікаў – па-ранейшаму нямала цікавых сустрэч і мерапрыемстваў.

Так, у раённым цэнтры дзяцей і моладзі працуе зараз дзённы аздараўленчы лагер “Вясёлка талентаў”. Весела і з карысцю тут бавяць час 20 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў.

Па словах педагогаў, акцэнт робіцца на выяўленне здольнасцяў дзяцей у мастацтве, творчасці, спорце, на правіццё ім цікавасці да турысцка-краязнаўчага, культурнага накірункаў. Ужо ў першыя дні работы летніка тут прайшлі гульня-падарожжа “У пошуках ключа ад лета”, конкурс на лепшае фота лагера “Як нам разам добра!”, экскурсія ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях і іншыя. Актыўна ўдзельнічаюць школьнікі і ў карысных справах – займаюцца палівам, праполкай кветнікаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *