Ученик Ушачской школы Денис Шук награждён премией специального фонда Президента Республики Беларусь

Образование и молодежь Общество

Напрыканцы летніх канікул прыемны падарунак чакаў нашага юнага земляка Дзяніса Шука – прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў яму ўручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта У.Г.Аўдошка. Такая адзнака, па словах Уладзіміра Генадзьевіча, невыпадковая: сёлета ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі дзевяцікласнік Ушацкай школы заваяваў дыплом ІІІ ступені. Кіраўнік раёна пажадаў Дзянісу далейшых поспехаў. А ў тым, што яны будуць, сумнявацца не прыходзіцца: нядаўна хлопец, як і планаваў, быў залічаны ў ліцэй БДУ.

Словы ўдзячнасці за годнае выхаванне сына прагучалі ў гэты дзень у адрас Наталлі Савельеўны і Міхаіла Аляксандравіча Шук. Адзначаны таксама ўклад настаўніцы хіміі Ушацкай школы Л.А.Струй. У плане падрыхтоўкі алімпіяднікаў Ларыса Аркадзьеўна мае багаты вопыт, амаль кожны год яе вучні “засвечваюцца” на раённым, абласным і нават рэспубліканскім узроўнях. У 2017-м педагог адзначана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Падзякай старшыні Ушацкага райвыканкама, а па выніках работы за 2018-ы яе прозвішча было занесена на раённую Дошку гонару.

– Упэўнена, што актыўнасць, працаздольнасць дазволяць Дзянісу дасягнуць у жыцці самых высокіх вяршыняў, – далучылася да віншаванняў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Маргарыта Віктараўна Варава. – І хай “нахімічаныя” хлопцам вынікі натхняць на плённую вучобу, творчасць і іншых школьнікаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *