Частушечница К.Плискевич

Общество

Гэтая жанчына – адна з прадстаўніц ветэранскай кагорты. Прычым, з простых (родам з Цётча) людзей. Можна сказаць, зорак з неба не хапала. Наадварот. Прыгадвае, што папрацавала ў гандлі, але там яе чакала няўдача. Пасля нараджэння дваіх дачок стала паштальёнам. Трынаццаць гадоў аддала такой цяжкой рабоце. Цяпер на пенсіі. І сэнсам жыцця сталі для Кацярыны Дзмітрыеўны песні, яе сапраўдныя сённяшнія зоркі. Яна – самая актыўная ўдзельніца хору народнага клуба “Ветэран” пры РДК. Тут яе сябры па сцэне, поплеч з якімі добра сябе адчувае. Ёсць і сям’я (фота з сямейнага архіва).Асаблівае захапленне К.Д.Пліскевіч – прыпеўкі. “У свой час, – прыгадвае жанчына, – я згуляла 32 вяселлі, і на кожным нешта брала ад людзей, нечым дзялілася з імі”. Яна спявала і спявала. Таму сёння запас немалы. Тыя ж прыпеўкі да цяперашняга ў памяці. Некаторыя складае сама, а ў асобных, убачаных у часопісах ці газетах, мяняе словы, сказы па сваім разуменні. Атрымліваецца цікава для гледачоў, калі выступае са сцэны. Вось і да Дня маці разам з іншымі ўдзельнікамі сцэнічнай групы Кацярына Дзмітрыеўна пабывала на выязных канцэртах. З розніцай у адну-дзве гадзіны давялося выступіць перад гледачамі Вяркуд, Цётча, Сарочына. Гарачымі апладысментамі сустракалі вяскоўцы выканаўцу прыпевак. А яны і сапраўды цікавыя, вострыя, трапныя па змесце. Прыдумваў жа народ, да яго яны і вяртаюцца.

– І са сцэны спяваю, – гаворыць жанчына, – і калі звычайна едзем з канцэртаў, то хто-небудзь скажа: “Павесялі нас, Дзмітрыеўна”. Тады і весялю. Бывае, на гулянках спяваю. Заўважаю, што людзі любяць прыпеўкі, нават і “салёныя”. Наогул жа ў мяне яны самыя розныя.

Некалькі прыпевак з рэпертуару К.Д.Пліскевіч хочацца прывесці ніжэй.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *