Третья станция очистки воды

Общество

А пакуль у жыхароў дамоў па вуліцы Віцебскай ён раніцай і вечарам, калі найбольшы расход вады. А памятаеце, якой яна была па якасці – фільтры, якія ўстаноўлены ў многіх кватэрах, хутка станавіліся і па колеры, і па вазе падобныя на цэглу, толькі паспявай мяняць.

Хутка пачне працаваць трэцяя ў райцэнтры свідравіна са станцыяй абезжалезвання вады. Будуецца яна за сродкі абласнога бюджэту па праграме “Чыстая вада”. На будучы год запланавана такая станцыя і ў аграгарадку Глыбачка.

Размешчана станцыя ў раёне катэджнай забудовы на ўездзе ва Ушачы і ніяк не псуе яе знешні выгляд. А ўнутры цяпер усё зманціравана і ідзе наладка абсталявання. Там і сустрэў інжынера-электрыка Ю.У.Калеснікава і начальніка пуска-наладачнага ўчастка УП “Палімерканструкцыя” з Віцебска А.Ю.Сядлуху.

– Для нашага прадпрыемства, – расказвае Аляксандр Юр’евіч, – гэта ўжо чацвёрты такі аб’ект на Ушаччыне. Працуюць на вуліцы Е.Лось і каля бальніцы, у аграгарадку Вяркуды і вось хутка ўступіць у работу гэта. Усяго ж, пры добрым раскладзе, на мантаж і наладку абсталявання такой станцыі, якая разлічана на ачыстку 25 метраў кубічных вады за гадзіну, мы затрачваем прыкладна паўтара месяца. Што да тэхналогіі ачысткі вады, то простымі словамі можна растлумачыць яе так: у біярэактары адбываецца акісленне вады і шкодныя прымесі выпадаюць у асадак, а затым вада паступае на фільтрацыю і чыстая накопліваецца ў рэзервуарах ёмістасцю 40 кубічных метраў. Вось гэтыя накапляльнікі і павінны забяспечыць бесперабойную падачу, зняць праблемы ў час вялікага разбору вады. Усе станцыі, якія мы ўвялі, знаходзяцца на нашым сэрвісным абслугоўванні.

Сапраўды, мы заўважылі, што з уводам у строй дзвюх упамянутых станцый абезжалезвання, якасць вады змянілася, а калі да іх падключыцца трэцяя, то праблем наогул не павінна ўзнікаць.

Р.КАРПАЎ.

На здымку: А.Ю.Сядлуха і Ю.У.Калеснікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *