Районные соревнования по теннису среди организаций и предприятий состоялись в ФОК «Юность-Ушачи»

Cпорт

У суботу на базе “Юнацтва-Ушачы” прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод арганізацый і прадпрыемстваў. Асаблівасцю тэнісных баталій быў фармат правядзення: спаборніцтвы камандныя, але спачатку асобна праходзяць мужчынскія і жаночыя паядынкі, а ў выпадку не выяўлення пераможцы пасля гэтых двух сустрэч праводзіцца парная гульня.

Пераможцам спаборніцтваў сталі фаварыты – каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Гэты вынік быў здабыты ў барацьбе: у заключным супрацьстаянні з камандай Ушацкага лясгаса выратавальнікі атрымалі валявую перамогу над з лікам 2:1, саступаючы пасля першай партыі вырашальнай парнай гульні.

“Мы, як і ўсе выпускнікі Вялікадолецкай школы, сябруем з ракеткай, а таму чарговыя спаборніцтвы па тэнісе не маглі прапусціць”, – падзяліліся Крысціна Карзянок і Сяргей Собаль, якія адстойвалі гонар выратавальнікаў. Дастойна трымаліся лясгасаўцы, якім дасталася “срэбра”, трэцяе месца заняла каманда Арэхаўскай школы.

Пераможцы традыцыйна атрымалі дыпломы і прызы ад фізкультурна-спартыўнага клуба. Арганізатары спадзяюцца, што ў наступны раз спаборніцтвы будуць больш масавымі і зберуць вялікую колькасць прыхільнікаў гэтага віду спорту.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *