Ко Дню народного единства и «Дажынкам-2021» на Ушаччине чествовали молодых комбайнёров

Общество

Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2021” і Дня народнага адзінства на Ушаччыне ўшаноўвалі маладых камбайнераў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у збор ураджаю. Стаць тысячнікам нікому з прадстаўнікоў моладзі сёлета не ўдалося, але яны стараліся не падвесці родныя гаспадаркі.

А.Смаляк.

Так, напрыклад, Андрэю Смаляку ў КУСГП “Вялікадолецкае” штогод смела давяраюць самыя складаныя ўчасткі, а жніво-2021 было для яго ўжо дзясятым у працоўнай кар’еры. На камбайне КЗС-1218 хлопец намалаціў каля 600 тон зерня. Не ўсё, канечне, залежыла ад яго працавітасці. Вось і ў апошнія дні ўборачнай кампаніі са строю выйшаў камбайн, які рамантаваў прама ў полі.

У.Тараканаў.

А на рахунку Уладзіміра Тараканава з КУСГП “Глыбачаны”, які таксама працаваў на КЗС-1218, больш за 700 тон. “У гаспадарцы працую ўжо 11 гадоў, а вось гэты новы камбайн мне даверылі якраз сёлета. Калі б была крыху вышэйшая ўраджайнасць, на такой тэхніцы мне б пакарыўся тысячны намалот”, – адзначыў малады працаўнік, які гэтымі днямі яшчэ быў заняты на ўборцы канюшыны.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Пётр Аляксандравіч Алексяёнак і першы сакратар райкама БРСМ Дзіяна Калбасава падзякавалі камбайнерам за нялёгкую працу, за ўнёсак у агульны раённы каравай, пажадалі моладзі новых поспехаў і лёгкіх задач, а таксама ўручылі ім падарункі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *