Весткі з Кубліцкага сельсавета

Общество

  1. На апошнім пасяджэнні Кубліцкага  сельвыканкама стаяла пытанне «Аб стане медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і мерах па яго паляпшэнні». Справаздачы трымалі загадчыкі Селішчанскага і Кубліцкага ФАПаў.

– Мы звярнулі іх увагу, – гаворыць старшыня сельвыканкама І.В.Ластаўка, – на забеспячэнне лекамі ў гэты неспрыяльны па прастудных захворваннях зімовы час. Трэба, каб у аптэчных пунктах былі прэпараты і для паніжэння ціску, і для паляпшэння сардэчнай дзейнасці. Важна, гаварылася на пасяджэнні сельвыканкама, і каб захоўваўся графік абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак.

Выяўленне неспрыяльных сем’яў, дзе ад абыякавых бацькоў пакутуюць дзеці, – таксама важная частка работы загадчыкаў ФАПаў. Яны могуць быць ініцыятарамі разгляду такіх пытанняў на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх пры сельвыканкаме. Бо вельмі важна ўзяць такія сем’і на кантроль, прымаць канкрэтныя меры па паляпшэнні становішча ў іх.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *