В 34 организациях Ушаччины имеются вакантные места

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 34 арганізацыях Ушаччыны.

Нямала прапаноў у гаспадарках раёна. Так, ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу ветэрынарнага ўрача, жывёлавода, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – агранома; “Агра-Селішча” – трактарыста-машыніста, кладаўшчыка, загадчыка майстэрні, галоўнага бухгалтара, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага агранома, інспектара па кадрах; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, жывёлавода, аператара машыннага даення, бухгалтара; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, загадчыка фермы, трактарыста-машыніста, ветэрынарнага ўрача, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача.

Электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі патрэбны аддзяленню па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцель аўтобуса – Вялікадолецкай школе; сацыяльны педагог і педагог-арганізатар – Ушацкай; метадыст і бібліятэкар – вучэбна-метадычнаму кабінету; загадчык аддзела, аператар электроннага набору і вёрсткі – рэдакцыі газеты “Патрыёт”; майстар на лесасеках, ляснік, майстар лесу, лесаруб, вальшчык лесу – лясгасу. Вакансія кантралёра-касіра маецца ў ТАА “ЕЎРАГАНДАЛЬ”; спецыяліста па суправаджэнні праграмнага забеспячэння – у ТЦСАН Ушацкага раёна; настройшчыка клавішных інструментаў – у дзіцячай школе мастацтваў; цесляра, муляра і тынкоўшчыка – у ПМК-66; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Недахоп кадраў назіраецца ў медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, педыятрыі, хірургіі, эндаскапіі і агульнай практыцы, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі і дэрматавенералогіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі, медыцынскіх сясцёр, фельчараў, зубнога фельчара; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста.

ДРБУ-105 запрашае майстра і старшага майстра, машыністаў аўтагрэйдара і бульдозера; фізкультурна-спартыўны клуб – трэнера па спорце; дзіцяча-юнацкая спартыўная школа – трэнера-выкладчыка па спорце; філіял аблспажыўтаварыства – вадзіцеля аўтамабіля; праектнае бюро – архітэктара, ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны; філіял “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” – энергетыка; цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – слесара па рамонце аўтамабіляў. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца загадчык клуба, кіраўнікі гуртка, студыі, бібліятэкар, прыбіральшчык памяшканняў, манціроўшчык сцэны, акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў; райвыканкаму – начальнік аддзела загса, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, прыбіральшчык тэрыторыі; аддзелу па адукацыі – дырэктар школы і дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра; сацыяльна-педагагічнаму цэнтру – педагог-псіхолаг; ЦБП №237 Белаграпрамбанка – галоўны спецыяліст; цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме – прыбіральшчык памяшканняў, бібліятэкар, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; цэнтральнай аптэцы №65 – правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў – паляўніцтвазнаўца.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 1325 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *