В Ушачском районе мужчина незаконно застрелил самку лося

Происшествия

За незаконнае паляванне прыйдзецца адказваць перад законам жыхару Ушач. 27 снежня на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў Ушацкага лясгаса ён застрэліў самку лася. Пры гэтым ніякіх дакументаў, дазволу не меў і наогул не з’яўляецца паляўнічым.

Парадавацца такой здабычы грамадзянін нават не паспеў, бо трапіў у поле зроку работнікаў лясгаса, якія якраз у гэты час праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы. Сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў мужчына быў затрыманы. У цяперашні час вядзецца следства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *