«Золотая шайба» на ушачском катке

Общество

На мінулым тыдні прайшло спаборніцтва па хакею сярод дваровых каманд “Залатая шайба”. Вучні школ раёна, навучэнцы ДЮСШ ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў у складзе чатырох каманд памераліся сіламі, вынослівасцю, тактычнымі напрацоўкамі. Пасля напружаных гульняў перамога дасталася камандзе “Фартуна” (капітан – Ілья Васілеўскі). На другую прыступку п’едэстала выйшла каманда “Спартак-4” (капітан – Андрэй Сакалоў). Трэцяе месца дасталася “Спартаку” (капітан – Андрэй Бутоўскі). Крыху менш пашанцавала камандзе “Спартак-5” (капітан – Дзмітрый Мароз) – яна на чацвёртым месцы. Удзельнікі спаборніцтва атрымалі ганаровыя граматы і салодкія падарункі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *