Учащиеся Ушачской школы провели тематический урок у мемориального комплекса «Прорыв»

Образование и молодежь

“Вечна бясконцая слава тых запаветных мясцін” – так гучала тэма ўрока гісторыі Беларусі для навучэнцаў 11 класа, які быў прысвечаны партызанскаму і падпольнаму руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і таму найлепшае месца для заняткаў – мемарыяльны комплекс “Прарыў”. Менавіта яго абралі яшчэ і таму, што 2022-ы аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, а ва ўстанове адукацыі праходзіць месячнік грамадзянска-патрыятычнага выхавання і рэалізуецца пілотны праект па адукацыйных маршрутах.

Мы з вучнямі правялі аперацыю “Абеліск” і ўсклалі кветкі да галоўнага манумента. Далей – навучальная частка: факты, даты, імёны ўдзельнікаў, ход падзей. Усё гэта – на тым жа месцы, дзе 78 год таму здзейснілі неўміручы подзвіг барацьбіты за незалежнасць і будучыню нашай Бацькаўшчыны…

Месцы памяці, альбо ў гістарычнай тэрміналогіі – камемаратыўныя месцы – гэта адзін з галоўных носьбітаў памяці цэлага народа, таму іх захаванне і наведванне – залог паспяховасці не толькі вывучэння гістарычнай спадчыны, але і выхавання падрастаючага пакалення.

У.ХАМЁНАК,
настаўнік гісторыі Ушацкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *