Дым, огонь и трагедия….

Cлужба-101

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца актыўная работа па папярэджанні гібелі людзей. Аднак, нягледзячы на гэта, некаторыя грамадзяне па-ранейшаму ігнаруюць прасцейшыя правілы пажарнай бяспекі, што і прыводзіць да трагедый. Так, 4 сакавіка ў агні загінуў гаспадар аднаго з дамоў вёскі Плігаўкі Сарочынскага сельсавета. Калі на месца прыехалі пажарныя падраздзяленні, увесь дом быў ахоплены агнём, абвалілася столь. Па гэтым факце пракуратурай Ушацкага раёна праводзіцца дазнанне.
* * *
8 сакавіка пажар адбыўся па вуліцы Кастрычніцкай вёскі Пралетарый. На момант прыезду пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў густы дым ішоў з акон і дзвярэй. Пажар хутка ліквідавалі, дом не пашкоджаны, аднак з-за ўздзеяння высокай тэмпературы і дыму сапсаваны і закопчаны сцены, маёмасць, столь. Прычыны пажару высвятляюцца.
А.ПОЛАЗАЎ,
інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *